Усе навіны

Салах – гулец месяца ў АПЛ пяты раз у кар'еры, больш перамог у гэтай намінацыі толькі ў чатырох гульцоў

10 лістапада, 15:10

Вінгер «Ліверпуля» Махамед Салах прызнаны лепшым гульцом кастрычніка ў АПЛ.

На рахунку егіпцяніна 5 галоў у 3 матчах.

Для Салаха гэта ўжо пятая ў кар'еры ўзнагарода лепшаму гульцу месяца АПЛ. Ён зраўняўся па гэтым паказчыку з Уэйнам Руні.

Па 6 перамог у намінацыі гулец месяца маюць Стывен Джэрард і Крышцiяну Раналду, па 7 – Серхіа Агуэра і Хары Кейн.