Усе навіны

Федэрыка Вальвердэ – аб інцыдэнце з Баенай: «Ні пра што не шкадую»

15 лістапада, 19:52

Паўабаронца «Рэала» Федэрыка Вальвердэ ў чарговы раз пракаментаваў інцыдэнт з гульцом «Вільярэала» Алексам Баенай, калі ён ударыў яго на стаянцы пасля матчу за абразлівыя словы падчас гульні наконт цяжкай цяжарнасці жонкі уругвайца.

«Усе ведаюць загалоўкі газет і ведаюць абодва бакі гісторыі. Я не хачу зноў паднімаць гэтую тэму, проста скажу як ёсць – на футбольным полі мяне могуць называць як заўгодна. Мяне гэта не турбуе, я ж уругваец.

Але ёсць пэўныя рамкі, праз якія нельга пераступаць – не як футбалісту, а як чалавеку. Што-небудзь скажаце аб маёй сям'і – і гэта тады ўжо не футбол. У той дзень так і выйшла. Ці павінен я рэагаваць? Мусіць, не. Магчыма, трэба было пайсці дадому і зʼесці з сынам Бургер, нагетсы, паглядзець мультыкі.

Але я чалавек, мне трэба пастаяць за сябе і сваю сямʼю. Было балюча бачыць, як СМІ малявалі мяне з адмоўнага боку. Было сказана шмат хлусні, але я ні пра што не шкадую, таму што гэта дапамагло мне стаць яшчэ мацнейшай асобай і яшчэ больш згуртавала нашу сямʼю», – сказаў Вальвердзе.