Усе навіны

Пэдра – пра словы Маўрынью, які назваў яго «плыўцом»: «Ён заўсёды такі. Калі не кажа аб суддзі – кажа аб календары, ці што гулец упаў»

18 лістапада, 15:37

Вінгер «Лацыа» Пэдра адрэагаваў на заяву Жазэ Маўрынью, які сказаў, што іспанец «мог бы быць плыўцом, таму што фантастычна нырае».

«Ён прымушае мяне ўсміхнуцца. Таму што мы ўсе ведаем, што з сябе ўяўляе Моў, ён рабіў гэта і раней. Спачатку ён кажа адно, потым – другое.

Калі мы выйгралі ў яго «Рэала» – ён казаў адно, калі абгулялі яго «МЮ» 4:0 – ужо іншае.

Ён заўсёды такі. Калі не кажа аб суддзі – кажа аб календары, ці што гулец упаў. Я яго вельмі добра ведаю, бо ён быў маім трэнерам, Жазэ вельмі вясёлы чалавек. Ён кажа гэта, каб знізіць напружанне», – сказаў Пэдра.