Усе навіны

Аляксандр Скшынецкі: «Шкадую, што толькі ў 25 трапіў да такога трэнера, як Дулуб»

18 лістапада, 16:28

Абаронца дзяржынскага «Арсенала» Аляксандр Скшынецкі распавёў пра досвед працы з беларускім спецыялістам Алегам Дулубам.

– Шлях з «Крумкачамі» дагэтуль узгадваецца з настальгіяй?

– Безумоўна. Хай хто-небудзь паўторыць узыходжанне з другой лігі ў вышэйшую за два гады. А потым яшчэ і ў» вышцы « ішлі ў лідарах. Хоць у камандзе практычна не было выбітных гульцоў.

– Самога не прыгнятае пастаянная доля балансаваць паміж лігамі?

– Шкадую, што толькі ў 25 гадоў трапіў да такога трэнера, як Алег Дулуб. Калі ён прыйшоў у «Крумкачы» ў сярэдзіне сезону, то рэчы, якія тлумачыў, былі не зусім зразумелыя. А вось калі шчыльна ішла перадсезонная праца, тады пры правільным разуменні яго патрабаванняў на полі ўсё рабілася на аўтамаце.

Сустрэў Алега Анатольевіча і зразумеў, што яшчэ магу гуляць у футбол, – падзяліўся Скшынецкі.