Усе навіны

Пархоменка пра дэбют за зборную: «Калі трэнер назваў мяне ў складзе, я адключыўся ад рэальнасці»

19 лістапада, 00:34
3

Абаронца Ягор Пархоменка выказаўся пра свой першы матч у складзе нацыянальнай зборнай Беларусі. Каманда перамагла Андору (1:0) у межах кваліфікацыі Еўра.

– Падзяліся эмоцыямі, якія ты адчуў, калі Карлас Алос назваў склад на гульню.

– Калі трэнер агучваў склад і назваў маё прозвішча, то я быццам адключыўся ад рэальнасці на пэўны час і нават не пачуў увесь склад на гульню. Загадзя ніхто стартавы склад не ведаў, усё гэта адбывалася ўжо на перадматчавай устаноўцы, таму часу на эмоцыі шмат не было. Вельмі хутка я перамкнуўся і пайшоў рыхтавацца да гульні.

– Той момант, калі ты ўпершыню выйшаў на поле ў цішотцы нацыянальнай зборнай. Раскажы пра адчуванні. Ці моцна нерваваўся?

– Гэта ўсё ж такі быў мой дэбют. Вядома, я нерваваўся, але ўсе думкі былі толькі пра матч. Калі паслухалі гімны, а потым разышліся па сваіх пазіцыях, то нервовасць прапала, я выдыхнуў і думаў толькі аб гульне.

– Як можаш ацаніць сваю гульню і гульню каманды ў цэлым?

– Цяжка ацаніць самога сябе. Калі буду трапляць у склад і далей, то, вядома, трэнерскі штаб быў мной задаволены. Ацэнка – гэта прэрагатыва трэнераў, а не гульцоў. У цэлым, я лічу, што згулялі мы нядрэнна: валодалі ініцыятывай, стваралі моманты. Галоўнае, што адзін з іх мы здолелі рэалізаваць і ў выніку перамагчы.

– Ці шмат людзей цябе павіншавалі з дэбютам і перамогай?

– Насамрэч шмат было паведамленняў і званкоў, у тым ліку з Гродна. І гульцы і трэнерскі штаб «Нёмана» віншавалі з дэбютам. Вялікі ўсім дзякуй за цёплыя словы, – сказаў Пархоменка.