Усе навіны

Мбапэ пра 300-ы мяч у кар'еры: «Ёсць гульцы, якія забілі 800 ці 850 галоў, таму гэта толькі частка працэсу»

19 лістапада, 10:50

Зборная Францыі перамагла Гібралтар (14:0) у матчы кваліфікацыі Еўра-2024.

Нападаючы Кіліян Мбапэ вызначыўся хет-трыкам у гэтай гульні, і давёў агульную колькасць забітых мячоў да 300 у сваёй кар'еры.

Футбаліст пракаментаваў гэтае дасягненне так:

«Ёсць гульцы, якія забілі 800 ці 850 галоў за кар'еру, так што гэта толькі частка працэсу.

Я павінен удасканальвацца як у гульні за клуб, так і за нацыянальную зборную», – сказаў Мбапэ.