Усе навіны

Павел Кірыльчык: «Пашанцавала, што Паўлаўца не выдалілі ў першым тайме матча з Андорай»

21 лістапада, 20:17

Беларускі трэнер Павел Кірыльчык падзяліўся меркаваннем пра гульню абаронцаў зборнай Беларусі ў матчы супраць Андоры.

– З-за перабору картак не гуляў капітан Сяргей Паліцевіч, і таму адбыўся дэбют у галоўнай камандзе краіны Ягора Пархоменка. Дзейнічаў упэўнена, ці не так?

– Калі ўжо закранулі абаронцаў, адразу выкажу меркаванне, што Паўлавец, які цяпер не мае гульнявой практыкі, выглядаў непераконліва. Трохі пашанцавала нашай камандзе, што казахстанскі рэферы не выдаліў абаронцу ў першым тайме за фол апошняй надзеі. Тады, калі памятаеце, ён аддаў назад недакладную перадачу.

А ў Пархоменка выйшаў добры дэбют. Зразумела, хлопец хваляваўся. Праўда, на фоне бяззубасці андорцаў у нападзе ацаніць яго баявое хрышчэнне ў нацыянальнай камандзе складана. Яна перамагла, не прапусціла – значыць, замяніў Паліцевіча годна. Гэта ўсяго другая вікторыя беларусаў у адборачным цыкле. Даюцца такія вынікі нялёгка. Таму ўсё нармальна. Некалькі разоў Ягор нядрэнна спрабаваў першай перадачай знайсці апорніка нападаючага, разразаючы адну-дзве лініі гасцей, – сказаў Кірыльчык.