Усе навіны

«Страсбург» падоўжыў кантракт з Дыяра. За гульцом сочыць «Чэлсі»

24 лістапада, 12:05

Паўабаронца «Страсбура» Абіб Дыяра падоўжыў кантракт, паведамляе афіцыйны сайт клуба.

Новае пагадненне дзейнічае да 2028 года. Па дадзеных журналіста Фабрыцыа Рамана, за гульцом уважліва сочыць «Чэлсі», у якога ёсць агульны ўладальнік са «Страсбурам». Таксама ім цікавіліся «Ювентус», «Барусія» Дортмунд і «Вулверхэмптан».

19-гадовы французскі футбаліст у бягучым сезоне правёў 8 матчаў за «Страсбург». У яго актыве 1 гол і 1 асіст.

Transfermarkt ацэньвае гульца ў 18 мільёнаў еўра.