Усе навіны

Валерый Ісаеў: «Чаму ў чэмпіянаце Беларусі летам тыднямі адпачываем, а позняй восенню і ранняй вясной гуляем?»

24 лістапада, 18:16
6

Беларускі агент Валерый Ісаеў апублікаваў здымкі снежнага стадыёна ў Віцебску, а таксама задаўся рытарычным пытаннем, навошта футбольны сезон у Беларусі доўжыцца да маразоў.

– Вы хочаце, каб заўзятары прыходзілі ў такое надвор'е заўзець за свае каманды? Вы не ведалі, што Беларусь не паўднёвая краіна і ў канцы лістапада ў нас ідзе снег, і гэтая прыродная з'ява не форс-мажор для нашай краіны? Для кагосьці адсутнасць падагрэву палёў і поўны дыскамфорт на трыбунах нечаканасць?

Спіс пытанняў да АБФФ наконт увагі да заўзятараў краіны можна працягваць яшчэ доўга.

Хто растлумачыць, чаму мы ўлетку тыднямі адпачываем, а позняй восенню і ранняй вясной гуляем?

У чым праблема прывесці наш каляндар у адпаведнасці з умовамі надвор'я, адсутнасцю цёплых стадыёнаў, падагрэвам палёў? Хакей краіны існуе менавіта па гэтых крытэрыях.

АБФФ зноў прыкрыецца рэгламентамі ФІФА і ўзгадненнем календара з вышэйстаячымі адтуль жа арганізацыямі. І гэта тлумачальна. АБФФ сёння існуе за грошы ФІФА і трэба падладжвацца пад міжнародны каляндар зборных і еўракубкаў, што ў сваю чаргу з'яўляецца асноўнай крыніцай даходаў самай закрытай у свеце футбольнай арганізацыі.

Дык не бяда, давайце і там гуляць. Але першае – гэта свой чэмпіянат, які, дарэчы, цалкам фінансуецца дзяржавай і яе падаткаплацельшчыкамі, якія павінны глядзець вось на такі футбол.

Акрамя паўзаў зборных, у сярэдзіне лета была паўза роўна месяц!

Мінімум 8 тураў у чэмпіянаце краіны праходзяць у такіх умовах. Такія гульні дакладна не прыцягнуць заўзятараў на стадыёны, не будуць садзейнічаць з'яўленню рэкламадаўцаў і партнёраў, майстэрства гульцоў дакладна не павысіцца.

Гляджу ў акно, поле зноў белае ад снегу, але, без сумневу, студэнты справяцца. Пакуль для АБФФ на першым месцы не будуць заўзятары, іх інтарэсы, іх камфорт, іх меркаванне – вынікі чакаць пустое, – напісаў Ісаеў.

Паказаць яшчэ 6