Усе навіны

Наваса і Рамаса выдалілі ў матчы з «Сасьедадам» – гэта першы выпадак у Ла Лізе, калі ў адным матчы выдалілі двух гульцоў, якім 37+ гадоў

26 лістапада, 22:59

Сёння, 26 лістапада, адбыўся матч 14-га тура Ла Лігі паміж «Севільяй» і «Сасьедадам».

Перамогу атрымала каманда Іманоля Альгуасіля з лікам 2:1 дзякуючы аўтаголу Марка Дзмітровіча і мячу Садзіка Умара.

На 88-й хвіліне матча адбылося падвойнае выдаленне гульцоў андалусійскага клуба. Спачатку чырвоную за фол атрымаў Серхіа Рамас, а затым за спрэчкі з арбітрам Хесус Навас, які аспрэчваў папярэдняе рашэнне.

Гэта першы выпадак у гісторыі Ла Лігі, калі два гульцы ва ўзросце 37+ гадоў былі выдаленыя ў адным матчы. Рамас – 37 гадоў і 241 дзень, Навас – 38 гадоў і 5 дзён.