Усе навіны

Алімардон Шукураў: «Бойка пачалася, бо гульцы БАТЭ не аддалі мяч, не выбілі ў аўт. Думаю, усё справядліва»

27 лістапада, 13:27

Паўабаронца «Нёмана» Алімардон Шукураў даў каментар пасля паразы ад БАТЭ (2:3) у матчы вышэйшай лігі.

– Я думаю, мы добра гулялі. Шкада, што прайгралі. Але ёсць яшчэ адзін матч дома – я гэтаму вельмі рады і, думаю, мы парадуем нашых заўзятараў у апошнім матчы.

– Як каманда рыхтавалася да матчу, улічваючы тое, што ўжо было вядома яе месца па выніках сезона?

– Трэнер сказаў, каб мы гулялі ў свой футбол, выканалі ўстаноўку на гульню.

– Бойка на полі пачалася з-за нежадання БАТЭ выбіць мяч па правілах «сумленнай гульні»?

– Так, яны не аддалі мяч, не выбілі ў аўт. Думаю, усё справядліва.

– Давай успомнім твой гол, як атрымалася забіць?

– Там аддаў перадачу мне сябар добры. Атрымаўся прыгожы гол, я гэтаму вельмі рады.

– Чаго не хапіла камандзе ў апошнія 15 хвілін?

– Проста спяшаліся, хоць 2:1 вялі. Стрыманасці не хапіла, трэба было недзе прытрымаць мяч. Нічога страшнага не адбылося, чакаю апошні матч, які пастараемся выйграць для сваіх заўзятараў, – сказаў Шукураў.