Усе навіны

Мікалай Хадасевіч: «А ці не парэфармаваць зараз вышэйшую лігу? Ці не дадаць неспакойнага жыцця сераднякам?

2 снежня, 20:52
9

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» падзяліўся думкамі пра фармат правядзення вышэйшай лігі.

«Яшчэ ў парадку прапаноў, у парадку разваг, вы ведаеце, што мяне рэгулярна падбешвае серадняк лігі. Вось проста падбешвае па той прычыне, што не вырашаюцца ніякія турнірныя задачы, калі каманда забяспечвае сабе такое камфортнае пражыванне ў сярэдзіне турнірнай табліцы, за тураў можа быць нават 10 да канца. Для гэтага дастаткова назбіраць ачкоў у першым крузе і потым ужо жыць у сваё задавальненне. Ты не вылятаеш, у медалях ты ўдзелу не прымаеш, так што можна знаходзіцца ў гэтым спакойным стане.

Няўжо гэта прагрэс, хіба гэта інтрыга, хіба гэта нейкае развіццё? Я думаю, што не. І пакуль у Доме футбола зараз мадэлююць самыя розныя варыянты, як будзе жыць беларускі футбол далей, хочацца задацца пытаннем, а ці не парэфармаваць самую вышэйшую лігу? Ці не дадаць неспакойнага жыцця як раз-такі тым камандам, якія спакойна ўладкоўваюцца задоўга да фінішу на гэтае спакойнае жыццё?

Ёсць самыя розныя варыянты, напрыклад, калі пасля нейкага пэўнага кругавога турніру чэмпіянат дзеліцца на чацвёркі, шасцёркі, пяцёркі, у залежнасці ад таго, як сфарміраваць інтрыгу, каб усе былі ў тонусе да самага канца. У рэшце рэшт, у чэмпіянаце Галандыі гуляецца нават асобная чацвёрка, асобны плэй-оф за тое, каб адну пуцёўку ў еўракубкі яшчэ разыграць. Але гэта як варыянт.

Я думаю, што такіх момантаў можна шмат пашукаць, прааналізаваць і паглядзець, а ці неабходна гэта ўкараніць у чэмпіянат Беларусі. Гэта зноў жа, каб выключыць вялікую колькасць прахадных матчаў на фінішы. Або проста выключыць вялікую колькасць каманд, якія вырашылі свае задачы і нічога больш не робяць. Вось гэтага хацелася б мне пазбегнуць», – сказаў Хадасевіч.

Паказаць яшчэ 9