Усе навіны

Андрэй Гараўцоў: «Гуляць з такой перавагай і пры гэтым прапусціць 5 – гэта нешта за гранню»

3 снежня, 12:51
4

Галоўны трэнер «Гомеля» Андрэй Гараўцоў пракаментаваў зыход матчу са «Слуцкам» (4:5) у 30-м туры вышэйшай лігі.

– Складана даваць нейкія каментары. На мой погляд, гуляць з такой перавагай і пры гэтым прапусціць 5 – гэта нешта за гранню. Але гэта футбол. Спрабавалі гуляць настолькі, наколькі дазвалялі ўмовы. У канцы спрасцілі гульню. Але прайгралі.

– Што стала прычынай?

– Памылкі ў абароне. Галы забіваюцца пасля памылак.

– З чым звязана адсутнасць Алексіевіча і Сілінскага?

– У Алексіевіча траўма, у Сілінскага дыскваліфікацыя. Ілля малайчына. Ён амаль увесь круг адыграў з траўмай, амаль не трэніраваўся, мы яго падводзілі толькі да гульняў. Гульню са «Славіяй» не ведаю, як ён змог дагуляць... Вырашылі даць паўзу.

– Як ацэніце поле?

– Яно было аднолькавым для ўсіх. На гэта ніколі ня буду спасылацца.

– Як ацэніце адрэзак каманды пад вашым кіраўніцтвам?

– Складана адразу аналізаваць. Поўнага задавальнення няма. Маглі лепш. Па працы да хлопцаў ніякіх пытанняў, але чагосьці нам не хапіла, – сказаў Гараўцоў.