Усе навіны

Юрый Вяргейчык: «Я калісьці пра жаночы футбол сказаў лішняга, а зараз мяне прымусіла яго палюбiць гульня «Дынама-БДУФК»

8 снежня, 09:21

Кіраўнік федэрацыі футбола Мінска Юрый Вяргейчык падчас ушаноўвання мінскага «Дынама» звярнуўся да галоўнага трэнера жаночай «Дынама-БДУФК» Юрыя Малеева і расказаў пра тое, як змянілася меркаванне функцыянера пра жаночы футбол.

– У жыцці вельмі складана дабіцца поспеху. Яшчэ больш складана поспех паўтарыць. Я калісьці меў неасцярожнасць пра жаночы футбол сказаць лішняга. Цяпер вы сваёй гульнёй, як казаў Эдуард Малафееў – шчыры футбол ад сэрца – прымусілі мяне палюбiць жаночы футбол. За гэта вам вялікі дзякуй. З чэмпіёнствам! – сказаў Вяргейчык.