Усе навіны

«Віцебск» праз год вярнуўся ў вышэйшую лігу

9 снежня, 16:52

9 снежня ў пераходным матчы ў адказ «Віцебск» дома перайграў «Энергетык-БДУ» (1:0, першы матч: 0:0). Такім чынам, «Віцебск»праз год вярнуўся ў элітны дывізіён чэмпіянату Беларусі па футболе.

Нагадаем, каманда ў сезоне-2022 заняла 15-е месца і страціла прапіску ў вышэйшай лігі. Сёлетні сезон «Віцебск» правёў у Д2, заняў трэцяе месца і атрымаў права пазмагацца за выхад у Д1.