Усе навіны

«Энергетык-БДУ» вылецеў у Д2

9 снежня, 16:52

9 снежня ў пераходным матчы ў адказ «Энергетык-БДУ» на выездзе саступіў «Віцебску» (0:1, першы матч: 0:0). Такім чынам, «студэнты» не змаглі захаваць месца ў вышэйшай лізе.

У сезоне-2022 каманда заняла другое месца ў вышэйшай лізе, аднак у траўні ў сувязі са «справай «Шахцёра» была пазбаўленая срэбных медаляў і 20 ачкоў у цяперашнім розыгрышы. Па выніках сезона-2023 «Энергетык-БДУ» фінішаваў 14-м і атрымаў права пазмагацца за захаванні прапіскі ў стыкавых матчах.

Сезон-2024 у Д2 каманда пачне з пасівам у -10 ачкоў.

Нагадаем, 11 траўня КДК АБФФ разгледзеў інфармацыю, што ў ЧБ-2022 кіраўніцтва «Шахцёра» арганізавала дагаворныя матчы і фінансава стымулявала клубы вышэйшай лігі. У выніку «Шахцёр» быў пазбаўлены залатых медалёў, «Энергетык-БДУ» – сярэбраных. У гэтых клубаў і «Белшыны» таксама знялі ачкі на сезоны 2023 і 2024 гадоў. 30 чалавек атрымалі розныя дыскваліфікацыі і штрафы, але 25 з іх не будуць забаненыя, калі выплацяць прызначаныя сумы. Падрабязней пра справу «Шахцёра» можна даведацца па спасылцы ніжэй.