Усе навіны

Асімхен прызнаны найлепшым футбалістам года ў Афрыцы, Буну – найлепшы брамнік, Рэграгі – найлепшы трэнер

12 снежня, 11:35

Найлепшым гульцом года ў Афрыцы прызнаны форвард «Напалі» і зборнай Нігерыі Віктар Асімхен.

У 2023 годзе «Напалі» з Асімхенам стаў чэмпіёнам Італіі. Зборная Нігерыі выйшла на Кубак афрыканскіх нацый, а сам Віктар стаў найлепшым бамбардзірам кваліфікацыі (10 галоў).

Найлепшым брамнікам прызнаны Ясін Буну (Марока/»Аль-Хіляль»), які раней гуляў за «Севілью». Найлепшы трэнер – Валід Рэграгі, які ўзначальвае зборную Марока. Мараканцы на ЧС-2022 дайшлі да паўфіналу.