Усе навіны

Эбонг стане футбалістам 2023 года Беларусі

12 снежня, 18:00
5

Паводле інфармацыі Tribuna.com, Макс Эбонг будзе абвешчаны футбалістам 2023 года Беларусі. Афіцыйна гэта адбудзецца ўвечары 12 снежня на цырымоніі «Зорны мяч» ад АБФФ.

Сезон-2023 Эбонг правёў у складзе «Астаны», якая стала сярэбраным прызёрам чэмпіянату Казахстана і выйшла ў групавы этап Лігі канферэнцый. Гулец правёў за клуб 35 матчаў ва ўсіх турнірах, не забіўшы ніводнага мяча.

У складзе зборнай Беларусі футбаліст вызначыўся трыма галамі ў дзевяці матчах кваліфікацыі Еўра-2024.

Паказаць яшчэ 5