Усе навіны

Абаронца данецкага «Шахцёра» Бондар: «Трэба зрабіць усё, каб краіна 404 не ўдзельнічала ў Алімпійскіх гульнях»

12 снежня, 21:20

Абаронца данецкага «Шахцёра» Валерый Бондар пракаментаваў Tribuna.com рашэнне Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) дапусціць расіян і беларусаў да Алімпійскіх гульняў-2024 у Парыжы пад нейтральным сцягам. «Гэта зусім безадказнае рашэнне. Усе ў свеце цудоўна ведаюць, што азначае нейтральны флаг. Расіяне бамбяць нашу інфраструктуру, энергасістэму, садкі. Вельмі цяжка пра гэта казаць.

УЕФА не дапусціў расіян да сваіх спаборніцтваў. І што, футбол ад гэтага страціў? Зусім не. Трэба зрабіць усё, каб краіна 404 не ўдзельнічала ў такіх спаборніцтвах як Алімпійскія Гульні.

Хочацца пажадаць поспеху і падтрымаць нашых спартсменаў, якія паедуць на Гульні, нават калі там выступяць так званыя нейтральныя спартсмены», – сказаў Бондар.

Нагадаем, што 8 снежня МАК дапусціў беларускіх спартсменаў да ўдзелу ў АГ у Парыжы ў нейтральным статусе.