Усе навіны

«Айнтрахт» вядзе перамовы з «МЮ» пра шасцімесячную арэнду ван дэ Бека

14 снежня, 18:35

Паўабаронца «Манчэстэр Юнайтэд» Донi ван дэ Бек можа працягнуць кар'еру ў франкфуртскiм «Айнтрахце», паведамляе інсайдэр Нікола Скіры.

Па словах крыніцы, клуб з Франкфурта вядзе перамовы з «манкуніянцамі» аб арэндзе 26-гадовага паўабаронцы на другую палову сезона. Больш падрабязныя ўмовы магчымага пагаднення не раскрываюцца.

Transfermarkt ацэньвае галандца ў 10 мільёнаў еўра. Ён гуляе за «Манчэстар Юнайтэд» з 2020-га года, калі быў выкуплены ў «Аякса».

У бягучай кампаніі Ван дэ Бек правёў 2 гульні без рэзультатыўных дзеянняў. Статыстыка тут.