Усе навіны

Гулец «Нёмана» Шукураў развітаўся з клубам: «Удачы «Нёману». Горад Гродна заслугоўвае большага»

15 снежня, 18:43

Кыргызстанскі паўабаронца «Нёмана» Алімардон Шукураў у сваім Instagram развітаўся з гродзенскім клубам.

«Дзякуй за ўсё, Гродна. Жадаю падзякаваць трэнерскаму штабу, кіраўніцтву клуба, партнёрам па камандзе, усяму персаналу клуба і ўсім супрацоўнікам ФК «Нёман». Асобна хачу сказаць дзякуй нашым заўзятарам, я адчуваў вашую падтрымку з першага да апошняга дня. Удачы «Нёману». Горад Гродна заслугоўвае большага. Толькі «Нёман», толькі Гродна!» – напісаў Шукураў.

Раней з'яўлялася інфармацыя, што кыргызскім футбалістам цікавіліся клубы з расійскага Д2.

У гэтым сезоне Шукураў правёў 21 матч у вышэйшай лізе, забіў тры мячы.