Усе навіны

Ягор Зубовіч: «У Бразіліі на АГ-2012 Неймар вельмі вылучаўся. Яго немагчыма было ўлавіць»

15 снежня, 23:25

Гулец «Нёмана» Ягор Зубовіч падзяліўся ўспамінамі, як у 2012 годзе граў на Алімпійскіх гульнях супраць Бразіліі.

– Ты гуляў з такімі топамі, як Нэймар, Пата, Ціяга Сілва, Марсела. Але хто, на твой погляд, быў самым крутым на полі?

– Адназначна Неймар. Ён галавой Ігара Кузьмянка паміж ног праверыў і пабег забіваць. Ён вельмі выдзяляўся. Настолькі рэзкі быў, што немагчыма яго было ўлавіць, хаця ў хлопцаў у першым тайме яшчэ атрымлівалася. Рабяты малайцы, выдатна гулялі тады. Чыста выканаўчае майстэрства бразільцаў, у прыватнасці Неймара, Оскара.

– Вы ж тады на «Олд Трафардзе» гулялі. Як?

– Класна, атмасфера супер. Прыйшло пазаўзець 40-45 тысяч, за бразільцаў. Поле такое, што мяч прыліпае і не адскоквае, – сказаў Зубовіч.