Усе навіны

Маўрысіа Пачэціна: «Выйгрыш тытула – гэта прыярытэт, калі ты працуеш у «Чэлсі»

18 снежня, 19:50

Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна падзяліўся чаканнямі ад матчу 1/4 фіналу Кубка англійскай лігі супраць «Ньюкасла».

«Гэта важны для нас турнір, які як быў адной з нашых мэт, так ёй і застаецца.

Заўтра будзем важная гульня, нам трэба будзе сустрэцца з вельмі добрай камандай. Мы павінны паважаць нашага суперніка, з «Ньюкаслам» давядзецца складана, таму мы павінны заслужыць права прайсці далей.

Канешне, я хачу выйграць трафей у Англіі, і выйграць яго з «Чэлсі», калі ў нас будзе такая магчымасць. Маё жаданне і намер - выйгрыш кубка, і гэта магчыма.

Выйгрыш тытула - гэта прыярытэт, калі ты працуеш у «Чэлсі», таму мы думаем пра гэта і ставім перад сабой задачы», - сказаў Пачэціна.

Гульня адбудзецца заўтра, 19 снежня, а 22.00.

У іншых чвэрцьфінальных матчах згуляюць пары «Порт Вейл» – «Мідлсбра», «Эвертан» – «Фулхэм» і «Ліверпуль» – «Вест Хэм».