Усе навіны

Лёсаванне ½ Кубка англійскай лігі: «Ліверпуль» згуляе з «Фулхэмам», «Чэлсі» будзе супрацьстаяць «Мідлзбра»

21 снежня, 10:42

Пасля завяршэння матчаў ¼ фіналу Кубка англійскай лігі адбылося лёсаванне наступнай стадыі спаборніцтваў.

Па яго выніках у ½ фіналу «Ліверпуль» сустрэнецца з «Фулхэмам», а сапернікам «Чэлсі» стаў «Мідлсбра».

Першыя матчы адбудуцца 8 студзеня, а другія – 22 чысла таго ж месяца.