Усе навіны
Video

Мікалай Хадасевіч: «БАТЭ ў 2024-м годзе будзе гуляць маладымі футбалістамі»

21 снежня, 12:24

Журналіст Мікалай Хадасевіч на сваім YouTube-канале «Hodasevich-LIVE» паразважаў пра перспектывы БАТЭ ў наступным сезоне.

«Гісторыя, якую я абазначаў гады два-тры таму, калі скончылася гегемонія футбольнага клуба БАТЭ, і калі пачалася вось гэтая вось гісторыя са зменнымі чэмпіёнамі. У той момант, БАТЭ павінен быў сцяміць, што змагацца за чэмпіёнства – гэта дастаткова наіўная ідэя. І трэба было рабіць радыкальны крок.

І вось там трэба было пазначыць адразу, што гэта сігнал для БАТЭ – адмовіцца ад барацьбы за чэмпіёнства, наўмысна. Гучыць дзіўна, але, тым не менш, стратэгічна, для развіцця клуба гэта цалкам сабе прымальна.

Зменшыць бюджэт, зменшыць апетыты і выбудоўваць новую маладую каманду, робячы акцэнт на таленавітых футбалістах, якія адначасова з'яўляюцца актывамі, каб іх прадаваць.

З іншага боку, мы да гэтага дойдзем, запрасіць такога трэнера, які з гэтых актываў сабраў бы каманду, якая магла б таксама знаходзіцца ўверсе турнірнай табліцы. Дзеля гэтага трэба што? Умелыя трэнерскія рукі.

І калі б БАТЭ два-тры гады таму гэта ўлічыў адмовіўся наўмысна ад гэтай барацьбы за чэмпіёнства, пераарганізаваўся, перабудаваўся, сабраў бы малады калектыў, то ў БАТЭ было больш магчымасці, чым «Энергетыка-БДУ» і «Іслачы».

Але гэтага не здарылася. І я разумею, чаму не адбылося, таму што вельмі цяжка на гэта пайсці, тым больш, калі ты малады кіраўнiк (Андрэй Капскі – заўв. Tribuna.com). У выніку, ты прыязджаеш да таго, пра што мы гаворым зараз. Пра тое, што можна было зрабіць тры гады таму.

БАТЭ ў 2024-м годзе будзе гуляць маладымі. І ў маладых у гэтым годзе ў БАТЭ было ўсё больш і больш. Бо жыццё сапраўды прымушала.

Яшчэ адна памылка, якая была дапушчана два гады таму – Арцём Радзькоў не быў прызначаны галоўным трэнерам БАТЭ. Не павярнулі на курс на маладых, і Арцёма Радзькова на той момант не прызначылі галоўным трэнерам.

Зараз завіс Кірыл Альшэўскі – застанецца ён ці не застанецца ў БАТЭ. Ідуць чуткі аб тым, што Уладзімір Нявінскі можа ўзначаліць БАТЭ на наступны год. Адзіны варыянт з улікам складу, які мы зараз прааналізуем – гэта дамовіцца з Арцёмам Радзьковым, каб ён зайшоў у гэтую структуру і працаваў разам з гэтай маладой камандай. Па тых лякалах, па тых схемах, якія проста ў ЧБ прыносяць вынік.

Прыносяць вынік «Віцебску», «Энергетык» працуе па гэтых жа лякалах, дзе, у рэшце рэшт, Арцём Радзькоў працаваў з «Іслаччу». Гэта ўсе прыклады, якія паказваюць, што так можна ў чэмпіянаце Беларусі – дамагацца выніку, развіваць маладых футбалістаў і проста валодаць сваёй унутранай філасофіяй, улічваючы ўсе фінансавыя абставіны», – сказаў Хадасевіч.