Усе навіны

Валерый Філатаў: «Кандрацьеў – працавіты, як усе беларусы»

22 снежня, 13:05

73-гадовы расійскі спецыяліст Валерый Філатаў узгадаў пра беларускі перыяд жыцця.

– Вас у юнацтве паматала па Савецкім Саюзе.

– Дык тата – ваенны лётчык. Нарадзіўся я ў Ашхабадзе, а потым калясілі. Дзяцінства адбылося ўжо ў Мінску. Разам з Віталікам Старухіным прыйшлі запісвацца ў каманду «Беларусь». У нас розніца ў год. Такі смешны хлопец, ох. Накшталт Дзюбы. Толькі вельмі душэўны, жартаваў заўсёды па-добраму. Прычым мяне ўзялі ў «Беларусь», яго не. А праз 20 гадоў Старухіна прызналі найлепшым футбалістам СССР!

– Адно з самых дзіўных прызнанняў. Ён жа ніводнага матча за зборную не правёў.

– Ды я ўвогуле не разумею, як Віталік гуляў! Не памятаю яго з мячом. Калі атрымлівае – нейкі касалапенькі. Каб кагосьці абгуляць, уцячы – гэта не пра Старухіна. Але раз галаву высуне ў штрафной – гол! Яшчэ раз – зноў гол!

– Вы ж пагулялі чорт ведае дзе. Перш чым дабраліся да вялікіх клубаў.

– «Праца» Ваўкавыск, «Енбек» Джэзказган... Першы гарадок – гэта Беларусь. Другі – Казахстан, касмічныя караблі садзяцца непадалёк. А проста ў нас медныя рудні былі.

– Што вас на рудні занесла?

– Бацькі сказалі: «Ніякага футбола, ідзі ў інстытут». Ну, паступіў у Мiнскі пaлітэхнічны. Там нядрэнная футбольная каманда была. Многія хлопцы адтуль з'ехалі гуляць у Казахстан. А я ўсё вучуся, вучуся... І тут пабіўся проста каля інтэрната. Камсамольская арганізацыя гэтую справу раздзьмула. З інстытута выперлі.

– Якое няшчасце.

– Нашы хлопцы ў Джезказгане даведаліся – і адразу: «Прыязджай!» Паехаў. На зборах у Туапсэ трэнер майкопскай «Дружбы» Віктар Бялоў мяне заўважыў: «Хлопец, давай да мяне! Што ты ў гэтай тмутаракані калупаешся?» Якраз у Казахстане майго прыяцеля з грашыма падманулі – ну я і пакрыўдзіўся за яго. Іду на пошту, складаю тэлеграму ў Майкоп: «Згодны прыняць ранейшых умовах».

<..>

– Склад y «Лакаматыва» у 1991-м быў моцны.

– Згодзен. У варотах – Аўчыннікаў. У абароне два вопытныя літоўцы з «Жальгірыса» – Яноніс, алімпійскі чэмпіён Сеула, і Мажэйкіс. У паўабароне Сашка Смірноў па мянушцы Вайна і Аленічаў.

Яшчэ Жора Кандрацьеў з Мінска пад'ехаў. Працавiты, як усе беларусы. У тым сезоне выдатна нам дапамог, мячоў сем забіў. Але «Лакаматыў» гэта не выратавала. Фінішавалі на апошнім месцы і вылецелі б з вышэйшай лігі, калі б не разваліўся Савецкі Саюз, – сказаў Філатаў.