Усе навіны

Мілеўскі пра ракетную атаку Расіі на Украіну: «Чэрці. Чакайце у адказ»

29 снежня, 18:16
1

Беларускі экс-форвард кіеўскага «Дынама» Арцём Мілеўскі адрэагаваў на ракетную атаку Расіі на гарады Украіны, якая адбылася 29 снежня.

«Чэрці. Чакайце у адказ🚀🚀🚀», – напісаў Мілеўскі ў сваім Instagram.

Усяго Расія запусціла 158 паветраных цэляў – 122 ракеты і 36 беспілотнікаў. Гэта найбольш маштабная атака з 24 лютага 2022 года.

Сілы СПА збілі 87 крылатых ракет і 27 дронаў.