Усе навіны

Спінацола не будзе працягваць кантракт з «Ромай» і можа пакінуць клуб ужо ў студзені

4 студзеня, 19:06

Леанарда Спінацола не будзе падпісваць новы кантракт з «Ромай». Пра гэта паведаміў агент гульца Давідзе Ліпі.

«На падаўжэнне кантракту няма шанцаў. Паглядзім, як пройдзе студзеньскае трансфернае акно. У адваротным выпадку ён сыдзе па завяршэнні ўгоды», – сказаў Ліпі.

Леанарда выступае за «Рому» з 2019 года. На Еўра-2020 італьянскі абаронца парваў крыжы, а пасля аднаўлення ад траўмы не змог вярнуць сабе пастаяннае месца ў стартавым складзе.

Летам 2023-га была інфармацыя аб цікавасці да Спінацолы з боку шэрагу саудаўскіх клубаў.

Статыстыка 30-гадовага італьянскага фулбека – тут.