Усе навіны

«Інформ» згуляе спарынг з «Захадам 3» Віталя Лісаковіча, Кісляка, Стасевіча і забаненага Цішкевіча

4 студзеня, 20:29

Медыяклуб «Інформ» анансаваў таварыскі матч з клубам «Захад 3», які выступае ў мiнскай АЛФ. Сустрэча пройдзе 6 студзеня а 16 гадзіне ў сталічным футбольным манежы.

За «Захад 3» заяўлены дзеючыя і былыя футбалісты: Сяргей Кісляк, Ігар Стасевіч, Віталь Лісаковіч, Мікіта Капленка, Кірыл Каплeнка, Андрэй Хачатуран, Віталь Булыга, Барыс Панкратаў, Уладзімір Маргулец, Віктар Сокал, Сяргей Усеня, Георгій Чытанава, які праславіўся скандалам Д3, а таксама дыскваліфікаваны за дагаварныя матчы Аляксандр Цішкевіч.

«Інформ» разглядае гэты спарынг як падрыхтоўку да турніру медыякаманд у Казахстане.