Усе навіны

Яўген Яблонскі: «Хачу падзякаваць людзям з «Астэрасу» за давер»

4 студзеня, 22:00

Беларускі паўабаронца Яўген Яблонскі адрэагаваў на пераход у «Астэрас».

– Я вельмі рады свайму пераходу ў «Астэрас». Хацеў бы падзякаваць людзям з каманды за давер. Я буду старанна працаваць, каб апраўдаць яго.

Зраблю ўсё магчымае, каб дасягнуць нашых мэт з «Астэрас». Ведаю, што я прыйшоў у каманду з вялікімі амбіцыямі. Для мяне пачынаецца новы выклік у кар'еры, – сказаў Яблонскі.

Нагадаем, Яблонскі з'яўляецца падпісантам рэжымнага ліста спартсменаў.