Усе навіны

Харытановіч можа перайсці ў «Нафтан» (sport5.by)

10 студзеня, 15:56

Як паведамляе sport5.by, экс-брамнік «Белшыны» Аляксей Харытановіч мае прапановы на наступны сезон ад шасці беларускіх клубаў: «Мінска», «Дняпра», «Слуцка», «Макслайна» (Д2), «Нафтана» і «Маладзечна» (Д2).

Крыніца сцвярджае, што Харытановіч зрабіў выбар на карысць наваполацкага клуба, бо галоўны трэнер «Нафтана» Альберт Рыбак да гэтага працаваў у «Белшыне».