Все новости

«Рэал» і «Барселона» гарантавана атрымаюць па 6 млн еўра за Суперкубак Іспаніі, «Атлетыка» – каля 3 млн, «Асасуна» – 1,4 млн

10 студзеня, 17:17

Каралеўская іспанская футбольная федэрацыя (RFEF) атрымае ад Саудаўскай Аравіі 40 мільёнаў еўра за правядзенне Суперкубка, паведамляе As.

Размеркаванне сродкаў паміж клубамі-ўдзельнікамі будзе залежаць ад выступленняў у папярэдніх розыгрышах, даходаў ад тэлевізійных правоў і рэйтынгу трансляцый.

У гэтым годзе «Барселона» і «Рэал» гарантавана атрымаюць па 6 мільёнаў еўра. 3 мільёны заробіць «Атлетыка». «Асасуна» атрымае 1,4 мільёна: акрамя гарантаваных 800 тысяч яшчэ па 200 ад трох іншых удзельнікаў паводле дамовы з RFEF.

Пераможца Суперкубка атрымае яшчэ 2 мільёны, а фіналіст – 1 мільён.

Турнір стартуе сёння, 10 студзеня, і пройдзе да 14 чысла. У рамках 1/2 фіналу «Рэал» згуляе з «Атлетыка», а «Барселона» – супраць «Асасуны».