Усе навіны

Віталь Лісаковіч можа перайсці ў «Балтыку» (Ільеў)

11 студзеня, 16:50

Беларускі нападаючы «Рубіна» Віталь Лісаковіч можа стаць гульцом «Балтыкі». Пра гэта паведамляе расiйскі журналіст Сяргей Ільеў.

У выпадку паспяховага праходжання медыцынскага абследавання 13 студзеня футбаліст адправіцца на зборы з калінінградскай камандай.

У першай частцы сезона-2023/24 Лісаковіч згуляў за «Рубін» пяць матчаў, у якіх адзначыўся дзвюма вынiковымі перадачамі.

Яго кантракт з казанскім клубам заканчваецца летам 2025 года. Апошні раз у заяўку каманды Лісаковіч быў уключаны ў верасні.

«Рубін» у табліцы РПЛ займае 7-е месца. «Балтыка» размяшчаецца на 15-м з 16-ці.