Усе навіны

Гардзяйчук, Кісляк, Аляхновіч і яшчэ 13 гульцоў прынялі ўдзел у першай трэніроўцы брэсцкага «Дынама» ў 2024 годзе

11 студзеня, 19:11

Раніцай 11 студзеня на полі брэсцкага футбольнага манежа адбылася першая трэніроўка брэсцкага «Дынама» ў 2024 годзе.

У занятках бралі ўдзел 16 футбалістаў: Міхаіл Казакевіч, Глеб Трацяк, Мікіта Сяднёў, Ілля Калпачук, Ягор Хралянкоў, Джордж Мусінга, Сяргей Кісляк, Эдгар Аляхновіч, Міхаіл Гардзяйчук, Дзяніс Кавалевіч, Дзмітрый Лясняк, Кірыл Цапянкоў, Яраслаў Арэшкевіч, Аляксандр Фісюк, Ілля Юркевіч і Уладзіслаў Шубовіч, які знаходзіцца на праглядзе.

Трэніроўку прапусцілі Джосфат Лапага, Уладзіслаў Лях, Мікіта Люкевіч і Мікіта Бурак.

Лапага прыбудзе ў Брэст вечарам 11 студзеня і пачне работу 12 студзеня. Тое самае тычыцца Ляха, які пасля падпісаньня кантракту адправіўся дадому і вернецца ў Брэст 12 студзеня.

Люкевіч і Бурак раніцай здавалі іспыты ва ўніверсітэце і прымуць удзел у вячэрняй трэніроўцы.