Усе навіны

Павысiлiся ліміты заробкаў кіраўнікоў клубаў у гульнявых відах, у Д2 – на 59,8%

13 студзеня, 13:50

13 студзеня афіцыйна апублікавалі дакумент «кабміна» Лукашэнкі, які падвысіў заробкавы ліміт для кіраўнікоў беларускіх клубаў па гульнявых відах спорту, якія атрымліваюць дзяржпадтрымку.

Новыя гранічныя памеры выплат у месяц складаюць для кіраўнікоў:

• клубаў, якія дасягнулі «высокіх спартыўных вынікаў» у еўрапейскіх клубных турнірах (напрыклад, выхад у групавы этап футбольных еўракубкаў), КХЛ і МХЛ (1/8 фіналу плэй-оф): 27,7 базавай стаўкі (6925 рублёў, 2119 долараў), павелічэнне на 19,9%;

• клубаў, якія занялі 1-4 месцы ў Д1 ЧБ і 1-2 месцы ў Кубку Беларусі: 23,4 базавай стаўкі (5850 рублёў, 1790 долараў), павелічэнне на 14,1%, таксама раней у выпадку Кубка выплаты дазваляліся толькі пры першым месцы;

• клубаў, якія ўдзельнічалі ў еўрапейскіх клубных турнірах, КХЛ і МХЛ без «высокіх спартыўных вынікаў» або занялі месца ніжэй за чацвёртае ў Д1 ЧБ: 12,8 базавай стаўкі (3200 рублёў, 979 долараў), павелічэнне на 17,4%;

• клубаў Д2 ЧБ: 8,5 базавай стаўкі (2125 рублёў, 650 долараў), павелічэнне на 59,8%;

• клубаў Д3 ЧБ: 5,1 базавай стаўкі (1274 рублі, 390 долараў), павелічэнне на 27,5%.