Усе навіны

Хавалка і Краўчанка пакінулі мінскае «Дынама»

16 студзеня, 21:04

Прэс-служба мінскага «Дынама» паведаміла, што клуб пакінулі 20-гадовы абаронца Іван Хавалка і 19-гадовы хаўбек Юрый Краўчанка.

Хавалка згуляў у 6 матчах за «Дынама». З іх 4 у вышэйшай лізе і 2 у Кубку Беларусі. Краўчанка правёў за асноўны склад толькі адну гульню – кубкавае супрацьстаянне з «Жодзіна-Паўднёвым».

Абодва гульца большую частку сезона-2023 правялі ў дублі.

Таксама адзначым, што раней з'яўлялася інфармацыя, што гэтыя футбалісты, верагодна, пяройдуць у «Іслач».