Усе навіны

Алегры выйграў свой 300-ы матч у Серыі А – больш толькі ў Трапатоні і Нерэа Рока

22 студзеня, 17:25

«Ювентус» на выездзе разграміў «Лечэ» (3:0) у матчы 21-га тура Серыі А.

Для галоўнага трэнера «старой сіньёры» Масіміліяна Алегры гэтая перамога стала 300-й у рамках чэмпіянату Італіі і 200-й на чале «Ювентуса».

Коўчу «Юве» засталося перамагчы яшчэ ў трох матчах, каб абысці нябожчыка Нерэа Рока, які ў свой час выйграў 302 паядынкі на чале «Мілана», «Тарына», «Фіярэнціны» і шэрагу іншых італьянскіх клубаў.

Рэкардсменам па колькасці перамог у Серыі А з'яўляецца Джавані Трапатоні – экс-трэнер «Мілана», «Ювентуса», «Інтэра» і «Кальяры», які з гэтымі чатырма клубамі атрымаў 352 перамогі.

Акрамя «Ювентуса» (200 перамог у Серыі А), Алегры ў элітным дывізіёне таксама трэніраваў «Кальяры» (26) і «Мілан» (74).