Усе навіны

Памёр найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Італіі Луіджы Рыва

22 студзеня, 23:38

22 студзеня, памёр былы форвард зборнай Італіі і «Кальяры» Луіджы Рыва.

Італьянца не стала на 79-м годзе жыцця. Учора, 21 студзеня, ён быў шпіталізаваны з уласнага дома з-за праблем з сэрцам.

Рыва – найлепшы бамбардзір у гісторыі зборнай Італіі. На яго рахунку 35 галоў у 42 матчах. Ён з'яўляецца чэмпіёнам Еўропы 1968 і віцэ-чэмпіёнам свету 1970-га.

Рыва з'яўляецца выхаванцам «Ляньяга», але на працягу 15 гадоў выступаў за «Кальяры», з якім у сезоне 1969/70 выйграў чэмпіёнства. Ён – найлепшы бамбардзір у гісторыі клуба з 207 галамі.

Перад пачаткам другога тайма фінальнага матча за Суперкубак Італіі паміж «Напалі» і «Інтэрам» гульцы ўшанавалі яго памяць.