Усе навіны

Аляксандр Глеб згуляе за зборную свету на турніры ў Маскве

23 студзеня, 19:20

10-11 лютага ў Маскве пройдзе Кубак легенд. На ім выступяць наступныя каманды: ЦСКА, «Спартак», «Лакаматыў», «Дынама», «Зеніт» і зборная свету.

Беларускі экс-футбаліст Аляксандр Глеб будзе гуляць за зборную свету. Таксама ў гэтай камандзе будуць гуляць партугальцы Рыкарду Куарэжма, Нуну Гомеш і Педру Мендэш, французы Вільям Галас, Фларан Малуда і Себасцьян Фрэй, грэк Георгіяс Карагуніс, турак Хасан Кабзэ і бразілец Дуглас Майкон.

У камандзе з Глебам будзе і яго экс-аднаклубнік з «Арсенала», івуарыец Эмануэль Эбуэ.