Усе навіны

Захар Гіцалеў: «Хачу застацца ў БАТЭ і дапамагчы камандзе вырашаць задачы, якія будуць перад клубам стаяць»

24 студзеня, 13:35

Гулец БАТЭ Захар Гіцалеў падзяліўся меркаваннем аб спарынгу з «Віцебскам» (3:2).

– Вядома, шмат хто ў БАТЭ крыху прытаміўся. На трэніроўках у Ігара Крывушэнкі шмат бегавой працы. Хоць і з мячамі рухаемся. У любым выпадку гэта ўплывае на ногі.

– Раскажы аб тым, як забіў пераможны мяч.

– Пайшла перадача з цэнтра поля на фланг, дзе я набраў добрую хуткасць, абыграў суперніка і прабіў левай нагой у створ. Вядома, прыемна выйграваць, няхай і ў таварыскім матчы.

– Як ацэніш мінулы сезон у «Баранавічах»?

- Станоўча. Было вельмі цікава пайграць на дарослым узроўні.

– Чаго чакаеш у будучым сезоне?

– Хацелася б застацца ў БАТЭ і дапамагчы камандзе вырашаць задачы, якія будуць перад клубам стаяць, – сказаў Гіцалеў.