Усе навіны

Віталь Лісаковіч дэбютаваў за «Балтыку»

26 студзеня, 09:48

Беларускі нападаючы Віталь Лісаковіч згуляў свой першы матч за калінінградскую «Балтыку». Гэта была таварыская сустрэча з баснійскім «Борацам» (2:0). Лісаковіч правёў на полі 1 тайм.

Беларус перайшоў у «Балтыку» 13 студзеня, папярэднім яго клубам быў «Рубін». На дадзены момант у РПЛ «Балтыка» займае 15-ае месца, якое пагражае клубу вылетам у ФНЛ.