Усе навіны

Ліхцін, Кавалевіч і Юрын перайшлі ў «Слуцк»

26 студзеня, 12:05

Прэс-служба «Слуцка» паведаміла, што да клуба далучыліся трое новых гульцоў. Гэта абаронца Іван Юрын, паўабаронца Віталь Ліхцін і паўабаронца Уладзіслаў Кавалевіч.

Юрын правёў сезон-2023 у «Белшыне». Ён згуляў у гэтым клубе ў 18 матчах, вызначыўся адным асістам. Раней абаронца гуляў за петрыкаўскі «Шахцёр».

Папярэднім клубам Ліхціна было «Жодзіна-Паўднёвае» з Д2. Там ён правёў 15 матчаў. Поўную статыстыку выступаў гульца ў клубах вышэйшай і першай ліг можна паглядзець тут.

Уладзіслаў Кавалевіч – экс гулец «Смаргоні». У ёй футбаліст правёў 2 апошнія сезоны, у вышэйшай і першай лігах ён згуляў 38 матчаў за «Смаргонь».