Усе навіны

Аліўе Жыру: «Холанд, Мбапэ і Вінісіус – найлепшыя маладыя нападаючыя свету»

26 студзеня, 21:05

Нападаючы «Мілана» Аліўе Жыру назваў найлепшых маладых форвардаў у свеце.

– Давайце згуляем у гульню – раздадзiм нешта накшталт зорак Мішлена маладым форвардам: адна зорка – вельмі моцны, дзве – супер, тры – найлепшы ў свеце. Такім чынам, Холанд?

– Тры зоркі. Ён валодае разбуральнай моцай. Вялікі, але хуткі.

– А хто яшчэ атрымае тры зоркі?

– Відавочна, Мбапэ і Вінісіус.

– А дзве зоркі?

– Іх не так ужо і шмат. Вось, напрыклад, Рафа Леаў, так, ён заслугоўвае гэтага, – сказаў Жыру.