Усе навіны

Хаві: «Не застануся ў «Барселоне» нават у выпадку перамогі ў Лізе чэмпіёнаў»

28 студзеня, 10:42

Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві сказаў, што не зменіць сваё рашэнне аб сыходзе з каманды ў канцы сезона.

– Вы можаце перадумаць у выпадку перамогі ў Лізе чэмпіёнаў у гэтым сезоне?

– Не. Няма шанцаў, – сказаў Хаві.

Аб сваім рашэнні спецыяліст аб'явіў пасля паражэння ад «Вільярэала» (3:5) у 22-м туры Ла Лігі.

44-гадовы Хаві ўзначаліў каманду 5 лістапада 2021 года. Разам з ёй ён стаў чэмпіёнам Іспаніі і выйграў Суперкубак краіны.

«Барселона займае трэцяе месца ў Ла Лізе. Табліца – тут.

У 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў «Барселона» згуляе з «Напалі». Матчы пройдуць 21 лютага і 12 сакавіка.