Усе навіны

Міхаіл Казлоў: «Нёману» хочацца замахнуцца на чэмпіёнства, але гэта будзе не так проста»

30 студзеня, 19:43

Гулец «Нёмана» Міхаіл Казлоў даў каментар пасля выступу на турніры Mogilev Cup.

– Добры турнір, выдатныя каманды. Мне, як магілёўскаму хлопцу, увогуле добра, бо блізкія могуць прыйсці і паглядзець. Заўсёды больш прыемна гуляць, чым трэніравацца, тым больш у манежы і на добрым полі, якое не счасалі, як у многіх абласных цэнтрах. Толькі добрыя ўражанні застаюцца ад гэтага турніру. Адзіны мінус манежаў – прасцей падхапіць хваробу. Паветра не самае прыемнае і чыстае, але ўсё ж лепш гуляць у такіх умовах.

Спадзяемся, што Алімардон Шукураў застанецца, хоць і маленькая верагоднасць гэтага. Ён – сапраўдная страта для нас. Не хочацца казаць нейкіх вялікіх слоў, але ён добры гулец еўрапейскага ўзроўню. Жадаю яму далей ісці па кар'ернай лесвіцы і каб у яго ўсё склалася.

Шмат каманд было, якія захоўвалі склад, а потым у іх не ўсё атрымлівалася. Так, мы касцяк захавалі, але ў гэтым сезоне будзе цяжэй гуляць. Галоўнае захаваць матывацыю і жаданне. Хочацца замахнуцца на чэмпіёнства, але гэта будзе не так проста. Усе каманды хочуць дамагацца большага, але ўбачым у канцы сезона, – сказаў Казлоў.