Усе навіны

Экс-гулец мінскага «Дынама» Д’якаў: «Не разумею, які плюс «Лакаматыву» ад «Арсенала». Каманды ЧБ – узровень Д3 Расіі»

3 лютага, 15:35
8

Экс-абаронца мінскага «Дынама» Віталь Д'якаў пракаментаваў дамоўленасць аб супрацоўніцтве дзяржынскага «Арсенала» і маскоўскага «Лакаматыва».

«Не ведаю, наколькі гэта правільна. Які рост можа атрымацца ў чэмпіянаце Беларусі? Ці будзе там рост увогуле? У свой час «Лока» адзін з першых стварыў другую каманду, я сам гуляў за «Лакаматыў-2». Думаю, больш правільна было б утрымліваць сваю каманду на ўзроўні [расiйскай] другой лігі [Д3].

Дамаўляцца з беларускай камандай, якая толькі выйшла ў вышэйшую лігу, – не разумею, які ад гэтага плюс. Якасць чэмпіянату Беларусі, аб’ектыўна, не наймацнейшая. Там ёсць дзве-тры добрыя каманды, але астатнія – гэта ўзровень другой лігі Расіі», – сказаў Д’якаў.

Паказаць яшчэ 8