Усе навіны

Трэнер «Балтыкі» Ігнашэвіч: «Спадзяемся, што хвілін 60-70 у першых матчах чэмпіянату Лісаковіч будзе паказваць»

4 лютага, 20:28

Галоўны трэнер «Балтыкі» Сяргей Ігнашэвіч пракаментаваў адаптацыю Віталя Лісаковіча да новай каманды.

– Першы збор Лісаковіч нядрэнна правёў, потым вылецеў на пяць дзён, пазаўчора пачаў трэніравацца ў агульнай групе, учора правёў матч. Магу сказаць, што ён досыць шмат прапусціў, практычна 3-4 месяцы і я яму адразу сказаў, што нам не варта фарсіраваць падрыхтоўку, важна правесці якасны трэніровачны працэс праз зборы, каб не атрымаць пашкоджанні, набраць аб'ёмы, трэніровачныя гадзіны, хвіліны ў таварыскіх гульнях па максімуму, каб у баявой гатоўнасці падвесці сябе матчам.

Я б не стаў прывязвацца да яго ўчорашнім выніковым дзеянням, яны безумоўна вельмі важныя для любога нападніка і для мяне, як для трэнера гэтай каманды, і для нашага клуба.

Мы рады, што ў нас ёсць нападаючы, які забівае такія прыгожыя галы. І першы ў яго мяч быў сапраўды цудоўны, працоўны, таму што не кожны нападаючы пераключыцца ў сітуацыі, калі ён ужо ўпаў на пятую кропку, і другі гол высокага ўзроўню выканання і рашэнні. Наша з ім задача – працягваць трэніравацца, набіраць трэніровачныя гадзіны, не выпадаць з трэніровачнага працэсу, тады спадзяемся, што хвілін 60-70 высакакласнага футбола ў першых матчах чэмпіянату Віталь будзе паказваць, – сказаў Ігнашэвіч.