Усе навіны

Ян Облак правёў 425-ы матч за «Атлетыка» і стаў 6-м па колькасці гульняў за клуб

5 лютага, 15:10

Гульня супраць «Рэала» стала 425-й для Яна Облака ў футболцы «Атлетыка», па гэтым паказчыку ён дагнаў легендарнага іспанскага абаронцу Ісасіа Кальеха.

Облак далучыўся да «Атлетыка» ў 2014-м і ўжо з'яўляецца замежнікам, які згуляў больш за ўсё матчаў за клуб. У спісе гульцоў усіх нацыянальнасцяў Облак дзеліць 6-е месца з Кальехай.

За перыяд у «Атлетыка» славенец выйграў Суперкубак Іспаніі (2013/14), Лігу Еўропы (2017/18), Суперкубак Еўропы (2017/18) і чэмпіянат Іспаніі (2020/21), станавіўся найлепшым гульцом «Атлетыка» ў сезоне 2020/21 і 4 разы атрымліваў узнагароду найлепшага гульца Славеніі.

Больш за ўсё гульняў за «матрацнікаў» правёў капітан каманды Коке – 615.