Усе навіны

Аляксандр Глеб: «У Кіеве не хапіла месяца, каб атрымаць трэнерскую ліцэнзію»

6 лютага, 12:31

Былы паўабаронца зборнай Беларусі Аляксандр Глеб расказаў аб сваёй вучобе ва Украіне. Нагадаем, яму яе не ўдалося скончыць у сувязі з ваеннай агрэсіі Расіі.

– Вам крыху не хапіла для атрымання трэнерскай ліцэнзіі катэгорый А і В ў Кіеве. Працягнулі навучанне ў Беларусі?

– Так, але зараз гэта зойме яшчэ больш часу. Тады мне не хапіла амаль месяцы: не далі здаць апошнія іспыты. Цяпер наганяем упушчанае. Дзякуй кіраўніцтву беларускай федэрацыі футбола за тое, што пайшлі насустрач і дазволілі прадоўжыць навучанне.

– Энтузіязм стаць трэнерам не знік?

– Калі ёсць вольны час, то чаму б і не. Футбол – любімая справа, якой прысвяціў столькі часу, нешта ў гэтым разумею. Канешне, хацелася б паспрабаваць. Не кажу, што дакладна стану трэнерам, але, калі ёсць магчымасць паглядзець, ці тваё гэта, трэба карыстацца, – сказаў Глеб.