Усе навіны

«Калі станеце мужчынамі – вярніце гэта мне». Маўрынью пакінуўшы пасланне гульцам «Ромы»

7 лютага, 09:21

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці развітання Жазэ Маўрынью з «Ромай».

«Асаблівы» адчуў сябе адданым некаторымі гульцамі і клубам. Партугалец пакінуў пярсцёнак, падораны яму камандай пасля перамогі ў Лізе канферэнцый, у шафцы капітана «Ромы» Ларэнца Пелегрыні.

Каля пярсцёнка Маўрынью паклаў фатаграфіі, на якіх ён паднімае кубак Лігі чэмпіёнаў і іншыя трафеі, і цыдулку: «Калі станеце мужчынамі – вярніце гэта мне».

Адзначаецца, што некаторыя гульцы, у прыватнасці Браян Крыстантэ і Ларэнца Пелегрыні, спрабавалі растлумачыць трэнеру, што не ведалі аб яго звальненні да апошняга дня.

Сярод гульцоў «Ромы» Маўрынью не лічыць здраднікамі толькі Джанлуку Манчыні, Эдаарда Бовэ і Паўлу Дыбалу.

Нагадаем, «Рома» выйграла ўсе 3 матчы пасля звальнення партугальца.